26.10.2022

На базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё VIII Беларускага касмічнага кангрэса.

Тэхналогіі будучыні прадстаўляюць навукоўцы і эксперты з Беларусі, Казахстана, Кітая і Узбекістана. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзяржаўнай карпарацыі «Раскосмас», Расійскай акадэміі навук, прадпрыемстваў і арганізацый, якія займаюцца даследаваннямі і засваеннем космасу.

На развіццё стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы космасу звярнуў увагу ў сваім выступленні і Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) Сяргей Шлычкоў. Ён адзначыў: «Прыемна заўважыць, што першыя прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ўручаны двум сумесным аўтарскім калектывам з Беларусі і Расіі менавіта па касмічнай тэматыцы. Выканана сем навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы, цяпер стартуе чарговая. Ёсць ідэя заняцца распрацоўкай паўнавартаснай сумеснай стратэгіі касмічнай дзейнасці ў маштабах Саюзнай дзяржавы, якая будзе ўключаць буйныя вынікі і ацэначныя тэрміны з патрабаванымі рэсурсамі для іх дасягнення, а таксама распрацоўку бізнес-мадэляў камерцыялізацыі вынікаў касмічнай дзейнасці».

Па матэрыялах ДКНТ


Фота: freepik.com
Вверх