05.11.2022

Павел Міхайлавіч Бычкоўскі нарадзіўся 5 снежня 1966 г. у в. Шастовічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. З 1985 па 1987 г. праходзіў службу ў Савецкай арміі. З 1988 г. – студэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), які скончыў у 1991 г. (спецыяльнасць «хімія»).

З 1991 г. працуе ў БДУ. У 1998 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата хімічных навук па тэме «Заканамернасці сорбцыі некаторых біялагічна актыўных электралітаў монакарбаксілцэлюлозай з водных і бінарных водна-арганічных асяроддзяў». У 2003 г. прысвоена вучонае званне дацэнта.

Павел Міхайлавіч Бычкоўскі – аўтар 27 патэнтаў на вынаходствы Беларусі, Расіі, ЗША, Японіі, Індыі, Еўразійскай і Еўрапейскай патэнтных арганізацый, больш за 250 навуковых прац, сааўтар больш за 20 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па практычнай педагогіцы і 2 манаграфій.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі БДУ (2004), Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2011), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2015), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2015, 2016), НАН Беларусі (2016), Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2016), Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2016), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2020), знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2018), нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2019). Прысвоены ганаровыя званні «Заслужаны работнік БДУ» (2017) і «Мінчанін года» (2019).

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацыяльных сетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: ДКНТ
Вверх