04.02.2023

Алег Уладзіміравіч Ігнаценка нарадзіўся 17 верасня 1976 г. у Мінску. У 1993 г. з сярэбраным медалём скончыў сярэднюю школу № 82 і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). З 1997 па 1998 г. працаваў інжынерам у лабараторыі фізічнай хіміі цвёрдага цела навукова-даследчага Інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ. У 2008 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па тэме «Асаблівасці крышталізацыі кубічнага нітрыду бору з літый- і магнійзмяшчальных сістэм і яго фізічныя характарыстыкі».

Пад кіраўніцтвам А.У. Ігнаценкі распрацоўваюцца навуковыя асновы атрымання высокатрывалых і тэрмаўстойлівых монакрышталяў кубічнага нітрыду бору, алмаза, полікрышталяў і кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове. Дасягнутыя вынікі сталі асновай для новых тэхналогій атрымання розных тыпаў рэжучага і абразіўнага інструмента для айчынных і замежных прадпрыемстваў.

А. Ігнаценка – аўтар больш за 100 прац, апублікаваных у айчынных і замежных навуковых выданнях, 18 вынаходак. З'яўляецца прадстаўніком ДНВА «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству».

У 2010 г. узнагароджаны стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам; у 2014 г. – Ганаровай граматай Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навукова-тэхнічныя распрацоўкі А.У. Ігнаценка ўдастоены пяці дыпломаў, кубка, аднаго сярэбранага і аднаго залатога медаля на розных конкурсах.

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: sb.by
Вверх