Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 94 90
23.04.2022

Доктар тэхнічных навук, прафесар, вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Аляксандр Віктаравіч Клачкоў нарадзіўся 30 чэрвеня 1952 г. у вёсцы Ваўковічы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. У 1969 г. скончыў Хацкавіцкую сярэднюю школу Чавускага раёна з залатым медалём і паступіў на факультэт механізацыі сельскай гаспадаркі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (БСГА).

У 1974-1976 гг. працаваў інжынерам па ўкараненні дасягненняў навукі і перадавога вопыту ў БСГА, у 1976-1979 гг. навучаўся ў аспірантуры пры кафедры сельскагаспадарчых машын. У 1977 г. прайшоў трохмесячную навукова-практычную стажыроўку ў ЗША.

Асноўны кірунак навуковай дзейнасці – распрацоўка энэргарэсурсазберагальных і экалагічна бяспечных тэхналогій і машын для сельскай гаспадаркі.

А.В. Клачкоў - аўтар 59 вынаходстваў, больш за 570 навуковых і навукова-метадычных работ, з іх 11 манаграфій і 15 вучэбных дапаможнікаў. Мае друкаваныя працы, апублікаваныя ў Швецыі, Францыі, Польшчы, Сербіі. Стажыраваўся ў ЗША, Нідэрландах, Даніі. Падрыхтаваў 6 кандыдатаў тэхнічных навук.

За дасягненне выдатных вынікаў у сферы прафесійнай дзейнасці ў 2002 г. удастоены спецыяльнай стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2009 г. Горацкім раённым выканаўчым камітэтам прысвоена ганаровае званне «Чалавек года» ў намінацыі «Грамадска-палітычная дзейнасць».

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.


Фота: БСГА
Вверх