14.01.2023

Міхаіл Аляксандравіч Мяльгуй нарадзіўся ў вёсцы Дуброва Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на аддзяленне фізікі фізіка-матэматычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў з адзнакай у 1956 г., а затым па 1958 г. працаваў настаўнікам фізікі ў Крэўскай сярэдняй школе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1967 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Фізіка цвёрдага цела». У 1970 г., на базе групы, якая працавала пад яго кіраўніцтвам, рашэннем Прэзідыума АН БССР была створана лабараторыя магнітных метадаў неразбуральнага кантролю, загадчыкам якой па конкурсе быў абраны Міхаіл Мельгуй.

Навуковыя даследаванні Міхаіла Аляксандравіча накіраваны на развіццё прапанаванага ім імпульснага магнітнага метаду неразбуральнага кантролю структуры і механічных уласцівасцяў вырабаў з ферамагнітных матэрыялаў. Ім падрыхтавана шэсць кандыдатаў навук, два яго вучня абаранілі доктарскія дысертацыі.

У 1976 г. за распрацоўку і ўкараненне электрамагнітных метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю механічных уласцівасцяў ферамагнітных матэрыялаў і вырабаў М. А. Мельгую прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. У 1979 г. узнагароджаны граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, у 1990 г. прысвоена званне «Заслужаны вынаходнік БССР», узнагароджаны залатым, двума сярэбранымі і чатырма бронзавымі медалямі ВДНГ БССР. У 1991 г. за распрацоўку і засваенне новых працэсаў вытворчасці высакаякаснай сталі маркі 18ЮА і аўтаматызаваных сродкаў кантролю якасці на Магнітагорскім і Чарапавецкім металургічных камбінатах прысуджана прэмія Савета міністраў СССР.

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх