15.04.2023

Аляксандр Уладзіміравіч Варабей нарадзіўся 6 ліпеня 1955 г. у аг. Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1971 г. скончыў Крупскую сярэднюю школу № 1 Мінскай вобласці, у 1977 г. – лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У 1978 г. скончыў інтэрнатуру па хірургіі на базе Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Інвагінацыйныя метады анастамазіравання ў хірургіі тоўстай кішкі». У 2000 г. прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук пасля абароны доктарскай дысертацыі з ацэнкай «выдатна».

А.У. Варабей стварыў эксперыментальныя мадэлі шэрагу хірургічных захворванняў, навукова абгрунтаваў і ўкараніў у практыку новыя алгарытмы дыягностыкі і хірургічнага лячэння шматлікіх захворванняў страўнікава-кішачнага тракта, міжсцення і забрушынавай прасторы, некаторыя з іх – з сусветным прыярытэтам.

Аляксандр Уладзіміравіч Варабей – лаўрэат прэзідэнцкіх стыпендый 2003 і 2010 гг. у галіне аховы здароўя. Узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2004 г.), узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2013 г.). Тройчы быў удастоены персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўклад у развіццё хірургіі (2000 г.); развіццё медыцынскай навукі (2010 г.); галіне адукацыі (2013 г.). Узнагароджаны ганаровым дыпломам асацыяцыі хірургаў-гепатолагаў краін СНД (2011 г.). З 2014 г. абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі па спецыяльнасці «лазерная медыцына».

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: rntbcat.org.by/
Вверх