11.03.2023

Сяргей Аляксандравіч Жданок нарадзіўся 20 студзеня 1953 г. у Мінску. У 1976 г. скончыў Маскоўскі фізіка-тэхнічны інстытут. З 1979 г. – інжынер, старшы інжынер, малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, 1983 г. – загадчык лабараторыі, у перыяд 2005-2009 гг. – дырэктар «Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі».

Галіна навуковых даследаванняў – фізіка і хімія нераўнаважных працэсаў і іх прымяненне, нанаматэрыялы, вадародная энергетыка. У 2006 г. Сяргею Аляксандравічу Жданку прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Фізіка».

С.А. Жданок заклаў тэарэтычныя асновы нелінейнай вагальнай кінетыкі і распрацаваў тэхналагічныя працэсы, заснаваныя на выкарыстанні нераўнаважных уласцівасцяў газаў і плазмы. Тэарэтычна прадказаў у 1980 г. эфект «звышраўнаважнай» іянізацыі малекулярных газаў, які быў пасля выяўлены эксперыментальна ў СССР і ЗША

С.А. Жданок – аўтар каля 400 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, больш за 90 патэнтаў Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за распрацоўку навуковых асноў, стварэнне і ўкараненне новых энергаэфектыўных цепла-масаабменных тэхналогій і абсталявання для энергетычнага комплексу і іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2002 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

З базы дадзеных Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх