12.04.2023

Маладыя вынаходнікі Беларусі ўвайшлі ў лік фіналістаў XIV Міжнароднага дзіцячага конкурсу «Школьны патэнт – крок у будучыню!». Падвядзенне вынікаў фіналу конкурсу адбылося ў сакавіку 2023 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя).

Усяго ў гэтым годзе было атрымана каля 2000 праектаў у 17 рэгіянальных дырэкцыях і ў 3 міжнародных прадстаўніцтвах. Дзясяткі экспертаў па прадметных абласцях на працягу доўгага часу праводзілі экспертызу ўсіх работ і выбіралі лепшыя. Узнагароджанне фіналістаў пройдзе 26 красавіка 2023 г. у Санкт-Пецярбургу.

Асноўная мэта конкурсу – распаўсюджванне ведаў аб інтэлектуальнай уласнасці, далучэнне школьнікаў да дзейнасці ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, развіццё ў іх творчых і інтэлектуальных здольнасцяў.

Міжнародны конкурс «Школьны патэнт – крок у будучыню!» быў створаны для выяўлення творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў. Конкурс атрымаў падтрымку Фонду прэзідэнцкіх грантаў, увайшоў у пералік алімпіяд і іншых інтэлектуальных і творчых мерапрыемстваў, зацверджаны пастановай Урада Расійскай Федэрацыі.

Азнаёміцца са спісам фіналістаў з Беларусі можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: schoolpatent.ru
Вверх