28.07.2020

У першым паўгоддзі 2020 года Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) праводзілася работа па падрыхтоўцы 36 праектаў нарматыўных прававых актаў і 5 праектаў міжнародных дагавораў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, з іх былі выданы (падпісаны, прыняты): 1 Закон Рэспублікі Беларусь, 4 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, 1 пастанаўленне Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь.

 

Вялась работа ў першым паўгоддзі 2020 года

З іх выдана (падпісана, прынята)

Праекты нарматыўных прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
     

6

   

 -

Праекты законаў Рэспублікі Беларусь 
   

 7

   

 1

Праекты міжнародных дагавораў/падрыхтоўка прапаноў аб удзелу ў міжнародных дагаворах
   

 5

   

 -

Праекты пастанаўленняў Савета Міністраў
   

 10

     

4

Праекты пастанаўленняў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. 
   

 13

   

 1


Найбольш важнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія былі прыняты ў разгляданы перыяд, з’яўляюцца: 

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 20 мая 2020 г. № 19-3 «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Маракешскага дагавора аб палягчэнні доступа сляпых і асоб з парушэннем зроку або іншымі абмежаванымі магчымасяці ўспрымаць надрукаваную інфармацыю да апублікаваных твораў»;
  • пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2020 г. № 303 «Аб змяненні пастанаўлення Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2011 г. № 1609», якая прадугледжвае ўнясенне змяненняў у пастанаўленне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2011 г. № 1609 «Аб калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі». 

З актуальнай інфармацыяй аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў раздзеле «Заканадаўства» па спасылцы.


Фота: НЦІУ
Вверх