29.02.2024

У 2023 г. судовай калегіяй па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь разгледжана 148 судовых спраў, звязаных са спрэчкамі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).

119 спраў склалі спрэчкі ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў; 29 спраў – спрэчкі ў галіне права прамысловай уласнасці, з якіх 4 справы – скаргі на рашэнні Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе, 1 справа – скарга на рашэнне Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

Самыя распаўсюджаныя іскі, звязаныя з абаронай аўтарскіх правоў, – спагнанне запазычанасці і кампенсацый, на іх прыйшлося больш за палову такіх спрэчак. Судовая калегія па справах ІУ часткова або цалкам задаволіла больш за палову іскаў па спрэчках, звязаных з аўтарскім правам. Сямнаццаць спраў было спынена з-за прымірэння бакоў, а адмовы склалі 57,5 %.

У сферы прамысловай уласнасці дванаццаць спрэчак – спробы спагнаць ліцэнзійнае ўзнагароджанне. Восем спраў былі звязаны з прававой аховай таварных знакаў.

Больш падрабязная інфармацыя па спасылцы.

Па матэрыялах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх