17.11.2020

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) папоўніла спіс сваіх анлайн-сэрвісаў платформай, якая забяспечвае бясплатны доступ да комплексных, аб’ектыўных і структураваных аглядаў патэнтных баз дадзеных.

WIPO INSPIRE прадстаўляе адзіны інфармацыйны партал, прызначаны дапамагчы наватарам, дастаўнікам паслуг, патэнтным установам і іншым удзельнікам глабальнай інавацыйнай экасістэмы ў выкананні ацэнкі і пошука ў патэнтных базах дадзеных.

“WIPO INSPIRE – гэта наша апошняя лічбавая распрацоўка. Гэтая платформа дазваляе карыстальнікам прымаць абгрунтаваныя рашэнні ў выбары наібольш прыдатных для іх працы інструментаў патэнтнага пошуку як пры правядзенні патэнтнай экспертызы, так і ў навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работах. Мы спадзяемся, што гэты інструмент дазволіць паскорыць працэс выхада на рынак для большай колькасці інавацый”, - адзначыў Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Тан.

Дадатак WIPO INSPIRE аб’яднаны з Парталам патэнтных рэестраў і электроным сэрвісам ЦПТІ, што дазваляе карыстальнікам не толькі шукаць інфармацыю на дадзеных рэсурсах, але і мець зносіны з экспертамі ў галіне патэнтнай інфармацыі і абмяркоўваць даступныя інструменты ў рамках эфектыўна арганізаванага і інтэграванага асяроддзя.

Па данных  САІУ.


САІУ, фота: Stephen Mettler
Вверх