23.12.2022

Міжнародная алімпіяда па інтэлектуальнай уласнасці для старшакласнікаў (Алімпіяда) штогод (з 2009 г.) праводзіцца Расійскай дзяржаўнай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці (РДАІУ) сумесна з Федэральнай службай па інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, Выканаўчага камітэта СНД.

Удзел у Алімпіядзе – магчымасць праявіць свае творчыя здольнасці, павысіць прававую пісьменнасць і набыць новыя веды ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).

Удзельнікамі Алімпіяды могуць стаць навучэнцы 9-11 класаў агульнаадукацыйных устаноў, выпускнікі прафесійных адукацыйных устаноў (каледжаў, вучылішчаў). Пераможца, прызёры і фіналісты атрымаюць дыпломы, памятныя падарункі ад партнёраў Алімпіяды, дадатковыя балы за індывідуальныя дасягненні пры паступленні ў РДАІУ у 2023 г.

Тэрміны правядзення Алімпіяды:

  • I тур (з 28 снежня 2022 г. па 10 сакавіка 2023 г.) – анлайн-тэставанне па пытаннях ІУ.
  • II тур (з 1 лютага па 15 сакавіка 2023 г.) – прадстаўленне ў экспертную камісію РДАІУ пісьмовых работ на адну з зададзеных тэм па ІУ.
  • III тур (26 красавіка 2023 г.) - вочная абарона работ фіналістамі і выкананне конкурснага задання (магчымы анлайн-фармат удзелу).

Падрабязная інфармацыя аб Алімпіядзе па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Pexels
Вверх