24.10.2019

24 кастрычніка, у заключны дзень працы Рэгіянальнага семінара "Палітыка ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для універсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў", замежныя госці і ўдзельнікі працягнулі дзяліцца вопытам сваіх краін у патэнтнай сферы.

Маргарыта Пракаповіч, прадстаўнік цэнтра навукі і трансферу тэхналогій Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Гедымінаса (Літва): «У Літве Бюро патэнтаў абавязала кожны універсітэт (інстытут) стварыць свае правілы працы з інтэлектуальнай уласнасцю. Права інтэлектуальнай уласнасці на распрацаваную супрацоўнікамі ў рамках дзейнасці прадукцыю (кнігі, метадалогіі, канспекты) належаць універсітэту на працягу 5 гадоў, за выключэннем праграмнага забеспячэння, да моманту заканчэння тэрміну яго дзеяння. Кожны студэнт падпісвае дагавор аб навучанні, у якім прапісваецца, што універсітэт мае права на распрацаваныя ім дадзеныя або тэхналогіі, а таксама іх выкарыстанне».

Кацярына Шэхтман, кіруючы партнёр Агенцтва абароны інтэлектуальных правоў ІНКА, лектар Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта (Расія): «У нас праблемы інтэлектуальнай уласнасці, нягледзячы на наяўнасць дастатковай заканадаўчай базы, а таксама давядзення планаў па штогадоваму атрыманню пэўнай колькасці патэнтаў кожным універсітэтам, ляжаць у іншай плоскасці. Прыватны бізнэс больш зацікаўлены ў патэнтаванні, чым дзяржаўныя ўніверсітэты. У прыватнасці, на сённяшні дзень іх супрацоўнікі як мала фінансава зацікаўлены ў развіцці такой дзейнасці, так і не гараць жаданнем прымаць удзел у складаных працэдурах патэнтавання. А ў навукова-даследчых інстытутах працэдура патэнтавання яшчэ складаней, і некаторыя з іх наогул не патэнтуюць свае распрацоўкі. Таму правы на прадукт належаць заказчыку такой распрацоўкі, які у большасці выпадкаў з'яўляецца арганізацыей недзяржаўнай формы ўласнасці».

Пасля дакладу ўсе выступоўцы ахвотна адказвалі на пытанні з залы.

Міхал Швантнер, дырэктар дэпартамента краін з пераходнай і развітой эканомікай Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці: «Выказваю падзяку арганізатарам і ўдзельнікам за правядзенне такога міжнароднага мерапрыемства. Выступы, якія гучалі на працягу 3 дзён семінара, актуальныя не толькі для Беларусі, але і для прадстаўнікоў іншых краін. Спадзяюся, ваша краіна працягне стварэнне Палітыкі інтэлектуальнай уласнасці, якая дазволіць уносіць уклад у далейшае развіццё эканомікі і культурна-сацыяльнага жыцця Беларусі».

Вверх