30.11.2020

3 снежня 2020 года ў 15:00 па маскоўскаму часу адбудзецца вебінар “Электрамабілі: тэхналагічныя трэнды і ўплыў на аўтамабільны і нафтавыя рынкі”, арганізаваны кампаніяй LexisNexis®, якая з’яўляецца вядучым сусветным дастаўніком інфармацыі і аказвае падтрымку бізнес-працэсам. Прэзентацыі вебінара будуць прадстаўлены экспертамі кампаніі LexisNexis®, Дырэктарам па развіццю бізнеса LexisNexis Russia & Eastern Europe Маратам Альмаганбетавым і Галоўным кансультантам LexisNexis ад каманіі Patent Sight Андрэасам Любберынгам. Яны раскажуць аб тым, як выкарыстоўваць патэнтную аналітыку для вывучэння высокатэхналагічных рынкаў. У прыватнасці, будуць асветлены пытанні асочвання трэндаў і навыкаў вывучэння намераў лідэраў рынку і канкурэнтаў. Праграма вебінара таксама будзе ўключаць у сабе тэматыку эвалюцыі рухавікоў унутранага згарання, гібрыдаў і электрарухавікоў, аналіза тэхналагічных трэндаў, памераў тэхналагічных ландшафтаў, міграцыі тэхналогій, пошуку тэхналагічнай і рыначнай ніш.

Удзел у вебінары бясплатны.

Для ўдзелу ў вебінары неабходна адправіць сваё імя, назву кампаніі і кантактны тэлефон пасродкам электроннага пісьма на адрас mariya.krylova@lexisnexis.nl альбо зарэгістравацца праз форму на старонцы.

Вверх