Кансультацыi: +375 (17) 272 52 99
Прыём заявак: +375 (17) 272 98 79
Камерцыйнае выкарыстанне ІС: +375 (17) 294 43 18
10.03.2020

4 - 5 сакавіка 2020 г. адбылася пазачарговая сесія Каардынацыйнага камітэта Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) для вылучэння кандыдатуры на пасаду Генеральнага дырэктара САІУ.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў рабоце Каардынацыйнага камітэта САІУ прыняў удзел генеральны дырэктар Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч і начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Ахраменка Артур Дзмітрыевіч.

Свае кандыдатуры для галасавання на пасаду генеральнага дырэктара САІУ прапанавалі ўрада Казахстана, Сінгапура, Кітая, Ганы, Калумбіі і Перу.

Па выніках працы сесіі найбольшую колькасць галасоў дзяржаў-членаў Каардынацыйнага камітэта САІУ атрымаў прадстаўнік Сінгапура, г-н Дарэн Тан.


Фота з сайта САІУ

У фінальным раўндзе галасавання ён набраў 55 галасоў з 83 магчымых, што забяспечыла яму перамогу над прадстаўніком Кітая, г-жой Ван Биньин (28 галасоў).

У выпадку падтрымкі кандыдатуры г-на Тана на пазачарговай сесіі Генеральнай Асамблеі, Асамблеях Парыжскага і Бернскага саюзаў (7 - 8 мая 2020 г.) г-н Тан будзе прызначаны Генеральным дырэктарам САІУ.

Тэрмін паўнамоцтваў дзеючага Генеральнага дырэктара САІУ Ф. Гары мінае 30 верасня 2020 г.

Вверх