08.12.2023

У снежні Акадэмія Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці праводзіць бясплатны анлайн-курс «Аўтарскае права і сумежныя правы».

Мэта дадзенага курса – даць кароткае апісанне прынцыпаў міжнароднага заканадаўства ў галіне абароны аўтарскага права і сумежных правоў.

У рамках дадзенага курса будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • асаблівасці міжнародных дагавораў у галіне абароны аўтарскага права і сумежных правоў;
  • роля САІУ ў абароне аўтарскіх правоў на міжнародным узроўні;
  • актуальныя змены і тэндэнцыі ў галіне міжнароднага аўтарскага права;
  • калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі;
  • праблематыка аўтарскага права і сумежных правоў у электронных інфармацыйных сістэмах.

Заяўкі для праходжання курса прымаюцца да 15 снежня 2023 г. Па заканчэнні курса выдаецца сертыфікат САІУ. Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх