10.05.2024

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прапануе добраахвотную рэгістрацыю і дэпаніраванне аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў. Многія праваўладальнікі паспяхова зарэгістравалі і перадалі на захоўванне свае творы, уключаючы вершы, раманы, песні, карціны і камп'ютарныя праграмы.

Чаму трэба выбраць паслугі НЦІУ?

  • Дадатковы інструмент для абароны правоў. У выпадку парушэнняў правоў НЦІУ пацвердзіць, што твор існаваў на канкрэтную дату, а пэўная асоба ўказана як аўтар або праваўладальнік.

  • Электроннае дэпаніраванне. НЦІУ дэпаніруе аб'екты і матэрыялы ў электронным выглядзе з абмежаваннем доступу трэціх асоб, забяспечваючы захаванасць твораў у зыходным выглядзе.

НЦІУ аказвае паслугі ў дачыненні да наступных аб'ектаў:
аўтарскага права (твораў):

·  літаратурныя;

·  сцэнарныя;

·  музычныя (з тэкстам і без тэксту);

·  аўдыявізуальныя;

·  творы выяўленчага мастацтва;

·  творы прыкладнога мастацтва і дызайну;

·  творы архітэктуры, горадабудаўніцтва і садова-паркавага мастацтва;

·  фатаграфічныя;

·  якія адносяцца да геаграфіі, картаграфіі і іншых навук;

·  камп'ютарныя праграмы;

·  творы навукі;

·  іншыя творы (у тым ліку базы даных).

сумежных правоў:

·  выкананні;

·  фанаграмы;

·  перадачы арганізацый эфірнага або кабельнага вяшчання.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб аказваемай паслузе можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фота: НЦІУ

Вверх