16.11.2023

29 лістапада 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс «Прафесійная дзейнасць ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» (для атэставаных ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці).

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • ацэначная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь;
  • спосабы і асаблівасці камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • бухгалтарскі ўлік аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці: асноўныя прынцыпы і справаздачнасць;
  • падаткі і падаткаабкладанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 24 лістапада 2023 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх