20.11.2023

На афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у раздзеле «Базы дадзеных» з'явілася магчымасць пошуку інфармацыі па ключавых словах, якія змяшчаюцца ў патэнтных формулах. За гэта адказвае пошукавае поле «Формула змяшчае», якое даступна ва ўкладках «Вынаходствы» і «Карысныя мадэлі».

Пошукавае поле дазваляе знаходзіць у тэкстах апублікаваных патэнтаў асобныя словы, іх групы і нават цэлыя фразы. Акрамя таго, яно можа камбінавацца з іншымі пошукавымі палямі, дазваляючы тым самым будаваць складаныя пошукавыя запыты з элементамі нумарацыйнага, імяннога і тэматычнага пошуку. Гэта значна павялічвае магчымасці беларускай пошукавай сістэмы і забяспечвае знаходжанне рэлевантных патэнтных дакументаў, якія ў найбольшай ступені адпавядаюць тэматыцы, па якой праводзіцца пошук.

Таксама сістэма забяспечана даведачнымі тлумачэннямі па фармаце ўводу дадзеных у пошукавыя палі, што дазваляе нават пачынаючым карыстальнікам паспяхова з ёй працаваць.

Абноўленая пошукавая сістэма даступная для ўсіх і можа быць выкарыстана пры вырашэнні шырокага круга задач: ад простага пошуку інфармацыі да правядзення патэнтных даследаванняў і пабудовы патэнтных ландшафтаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik

Вверх