17.11.2023

Прапануем вашай увазе відэазапіс секцыі «IP, Software & GameDev», якая адбылася ў рамках III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». Падчас дыскусійнай панэлі ўдзельнікі акцэнтавалі ўвагу на падыходах да ўстанаўлення прававога статусу праграмнага забеспячэння і відэагульняў, а таксама абмеркавалі пытанні, звязаныя з прававым рэгуляваннем іх стварэння і выкарыстання, аспектамі прававога статусу віртуальнай маёмасці ў кантэксце інтэлектуальнай уласнасці, аўтарска-прававой аховы дыпфейкаў.

Секцыя «IP, Software & GameDev» арганізавана ў рамках работы Савета маладых вучоных Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Даведка:
Савет маладых вучоных (СМВ) быў створаны ў мэтах павышэння ролі моладзі ў фарміраванні навуковай палітыкі і развіцці навуковага патэнцыялу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца з напрамкамі дзейнасці СМВ можна па спасылцы.

Падпісвайцеся на наш YouTube-канал, каб заўсёды быць у курсе актуальнай і карыснай інфармацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх