20.02.2024

Беларускім экспертам у галіне інтэлектуальнай уласнасці даступная магчымасць зарэгістравацца на бясплатны спецыялізаваны навучальны курс Акадэміі САІУ – DL170R – «Патэнты: асноўныя паняцці». Навучанне ў рамках курса дазваляе ўдзельнікам ацаніць ролю вынаходстваў ў стварэнні перадумоў эфектыўнай распрацоўкі і перадачы тэхналогій. Дадзены курс з'яўляецца ўводным і папярэднічае практычнаму навучанню па тэме патэнтнай аховы.

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • міжнародная патэнтная сістэма і яе макраэканамічнае значэнне;
  • працэс афармлення патэнтнай заяўкі;
  • віды аховы інтэлектуальнай уласнасці ў залежнасці ад відаў вынаходстваў;
  • прававыя пытанні працэсу патэнтавання;
  • абарона правоў;
  • інтэлектуальная ўласнасць і садзейнічанне развіццю: гнуткія магчымасці і грамадскі набытак згодна з нормамі патэнтнага заканадаўства.

У канцы навучання ёсць магчымасць самаправеркі і атрымання камплекта прэзентацыйных матэрыялаў. Навучанне праходзіць на рускай мове.

Рэгістрацыя на курс адкрыта па 29 лютага 2024 г., зарэгістравацца на навучанне можна па спасылцы.

Пры рэгістрацыі на любую з праграм альбо курс неабходна звяртаць увагу на тэрміны правядзення рэгістрацыі, адкрыцця навучання на курсе і здачы выніковага экзамену.

Нагадаем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю», «Афармленне правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці», «Ахова вынаходстваў, карысных мадэляў і прамысловых узораў», якія раскрываюць асаблівасці прававой аховы вынаходстваў. Азнаёміцца са зместам праграмы дадзеных, а таксама іншых курсаў, якія праводзяцца НЦІУ, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: wipo.int/

Вверх