22.02.2024

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) працягвае цыкл відэаролікаў з актуальнай і карыснай інфармацыяй у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Прапануем вашай увазе відэападкаст, з якога вы даведаецеся, дзе і калі быў зняты першы навагодні кінафільм, пра гісторыю стварэння некаторых культавых калядных і навагодніх персанажаў, як творы цытуюцца ў кіно і мультыплікацыі, а таксама пра нечаканы поспех неіснуючай цацкі.

Відэа створана ў рамках працы дыскусійнага клуба Савета маладых вучоных НЦІУ.

Даведка:
Савет маладых вучоных (СМВ) быў створаны ў мэтах павышэння ролі моладзі ў фарміраванні навуковай палітыкі і развіцці навуковага патэнцыялу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці. Азнаёміцца з напрамкамі дзейнасці СМВ можна па спасылцы.

Падпісвайцеся на наш YouTube-канал, каб заўсёды быць у курсе актуальнай і карыснай інфармацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх