22.02.2024

27 лютага 2024 г. у 10:00 адбудзецца рэгіянальны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці для групы краін Цэнтральнай Азіі, Каўказа і Усходняй Еўропы «Уводзіны ў сістэму РСТ і яе апошнія змены».

У цэнтры ўвагі вебінара:

  • асноўныя этапы працэдуры замежнага патэнтавання па сістэме РСТ і яе перавагі;
  • кароткі агляд дынамікі падачы міжнародных заявак па дадзенай сістэме;
  • апошнія змены ў сістэме РСТ: што трэба ведаць карыстальнікам.

Вебінар пройдзе на рускай мове. Па завяршэнні ўдзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць задаць пытанні.

Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх