23.01.2024

Беларускія эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) і ўсе зацікаўленыя маюць магчымасць зарэгістравацца на паглыблены навучальны курс Акадэміі САІУ – DL302R – «Таварныя знакі, прамысловыя ўзоры і геаграфічныя ўказанні».

Асноўная мэта курса – павышэнне дасведчанасці па складаных пытаннях, што тычацца аховы ІУ і кіравання ёю ў мэтах брэндынгу. Гэта падрыхтоўчы курс, які павінен папярэднічаць практычнай падрыхтоўцы па пытаннях аховы таварных знакаў, прамысловых узораў і геаграфічных указанняў.

Праграма навучання складаецца з 7 прадметных модуляў па тэмах:

  • рынкавая ролю таварных знакаў, прамысловых узораў і геаграфічных указанняў;
  • таварныя знакі;
  • геаграфічныя ўказанні;
  • прамысловыя ўзоры;
  • абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыі;
  • стварэнне брэнда і кіраванне ІУ;
  • ІУ і развіццё: гнуткія магчымасці і грамадскі здабытак з пункту гледжання таварных знакаў.

У канцы навучання праводзіцца пісьмовы заключны экзамен, на якім слухачы павінны даць пісьмовыя адказы на серыю пытанняў у межах устаноўленага часу і здаць свае адказы праз платформу электроннага навучання сваім настаўнікам для выстаўлення адзнак.

Навучанне на дадзеным курсе платнае, з памерам рэгістрацыйнага збору, які вызначаецца па крытэрыі ў залежнасці ад краіны пражывання ўдзельніка, можна азнаёміцца тут.

Рэгістрацыя на курс адкрыта па 19 сакавіка 2024 г. Зарэгістравацца на навучанне можна па спасылцы (пры адсутнасці асабістага ўліковага запісу на сайце Акадэміі САІУ патрэбна рэгістрацыя).

Нагадаем, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці праводзіць навучальныя курсы «Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю», «Афармленне правоў на аб'екты права прамысловай уласнасці», «Ахова вынаходстваў, карысных мадэляў і прамысловых узораў», якія раскрываюць асаблівасці прававой аховы таварных знакаў, прамысловых узораў і геаграфічных указанняў. Азнаёміцца са зместам праграмы дадзеных, а таксама іншых курсаў, якія праводзяцца НЦІУ, а таксама зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Даведка:
Праграмы Акадэміі САІУ ахопліваюць поўны спектр пытанняў у сферы ІУ: ад асноўных паняццяў аб аб'ектах ІУ, рэжымах прававой аховы правоў на іх, метадах правядзення экспертызы пададзеных заявак на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, камерцыялізацыі да вузкаспецыялізаваных пытанняў у сферы калектыўнага кіравання, выкарыстання патэнтнай інфармацыі, традыцыйных ведаў і выразаў культур, арбітражу, ліцэнзавання праграмнага забеспячэння і гандлёвых аспектаў правоў ІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх