25.08.2023

Любая фізічная асоба, якая з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь або пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама юрыдычная асоба, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, можа падаць у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) міжнародную заяўку, г. зн. заяўку на вынаходства, пададзеную па працэдуры падачы міжнароднай заяўкі ў адпаведнасці з Дагаворам аб патэнтнай кааперацыі (РСТ).

РСТ дае магчымасць атрымаць прававую ахову вынаходства ў замежных дзяржавах найбольш зручным і эфектыўным спосабам, паколькі заяўніку для адначасовага запыту атрымання такой аховы ў дзяржавах-удзельніцах PCT досыць падаць адну міжнародную заяўку ў адно патэнтнае ведамства на адной мове.

У 2022 г. у НЦІУ было пададзена 10 такіх заявак.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik

Вверх