14.09.2023

Тэатральны сезон адкрыты! З пачатку верасня тэатры Беларусі адчыняюць свае дзверы і радуюць гледачоў шырокім спектрам паказаў: ад прэм'ер да ўжо добра вядомых спектакляў.

Тэатр з'яўляецца месцам, дзе ўвасабляецца творчая інтэлектуальная ўласнасць. Нагадваем, што Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) ажыццяўляе на калектыўнай аснове кіраванне маёмаснымі правамі на творы (музычныя, драматычныя, харэаграфічныя і інш.), а таксама на пастаноўкі.

Калі вашы творы або пастаноўкі актыўна выкарыстоўваюцца ў тэатральных паказах, а вы яшчэ не паспелі зарэгістраваць іх у НЦІУ ці не заключылі дагавор аб кіраванні правамі для далейшага атрымання ўзнагароджання за іх выкарыстанне, то НЦІУ спяшаецца нагадаць аб такой магчымасці. Самастойна праваўладальнікам цяжка адсачыць выкарыстанне сваіх твораў і (або) пастановак, таму наша арганізацыя па калектыўным кіраванні дазволіць зэканоміць час і рэсурсы, забяспечыць абарону аўтарскага і сумежных правоў, а таксама падаць звесткі аб выкарыстанні вашых твораў.

Калі вы асоба, якая ажыццяўляе выкарыстанне твораў і пастановак (карыстальнік), і плануеце пастаноўку спектакля, да вашых паслуг каталог НЦІУ, у якім прадстаўлены шырокі выбар беларускіх і замежных аўтараў і рэжысёраў-пастаноўшчыкаў. Паколькі НЦІУ мае дагаворныя адносіны з многімі замежнымі арганізацыямі па калектыўным кіраванні, нашым карыстальнікам даступныя п'есы і іншыя творы аўтараў з усяго свету. Калі вы плануеце ажыццявіць паказы спектакляў з выкарыстаннем твораў як нацыянальных, так і замежных аўтараў, а атрымаць дазвол на выкарыстанне такіх твораў цяжка, то вы таксама можаце звярнуцца ў НЦІУ. Пры накіраванні з боку карыстальніка адпаведнага запыту НЦІУ дапаможа з выдачай дазволу або акажа садзейнічанне ў яго атрыманні.

Пры ўзнікненні якіх-небудзь пытанняў можна звярнуцца па адрасе: г. Мінск, вул. Казлова, 20, на электронную пошту cku.dept@ncip.by, а таксама з дапамогай тэлефоннай сувязі:

  • для карыстальнікаў: +375 (17) 272 96 52; +375 (17) 272 97 99,
  • для аўтараў і праваўладальнікаў: +375 (17) 272 96 52; +375 (17) 272 97 98.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх