14.01.2022

Фізічным асобам прадастаўлена магчымасць аплачваць паслугі па добраахвотнай рэгістрацыі аб’ектаў аўтарскага права і дэпанаванню такіх аб’ектаў, дакументаў і матэрыялаў, якія змяшчаюць інфармацыю аб іх праз АРІП.

Для правядзення плацяжа ў сістэме «Разлік» (АРІП) неабходна выбраць пазіцыю «Іншыя плацяжы» → «НЦІУ» → «Рэгістрацыя і дэпанаванне аб’екта АП» → увесці нумар рахунку → увесці прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас плацельшчыка, суму плацяжа → здзейсніць плацёж.

Дадатковая камісія для плацельшчыкаў за аплату паслугі па рэгістрацыі аб’ектаў аўтарскага права і іх дэпанаванню праз сістэму АРІП не бярэцца.


Фота: raschet.by
Вверх