20.11.2023

21 лістапада 2023 г. у 11.00 адбудзецца вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Дыялог па фінансаванні ІУ: Пашырэнне гарызонтаў фінансавання і ацэнкі ІУ».

Вебінар прадастаўляе платформу, на якой спецыялісты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), лідэры галіны, прадпрымальнікі і інвестары абмяркуюць альтэрнатыўныя стратэгіі і новыя падыходы да фінансавання ІУ. 

Папярэдняя праграма вебінара ўключае прадстаўленне вынікаў міжнароднай працы па ацэнцы і фінансаванню нематэрыяльных актываў, а таксама шэраг панэльных дыскусій. Таксама будуць прадстаўлены вынікі працы Кансультатыўнай групы экспертаў па ацэнцы нематэрыяльных актываў, разгледжаны магчымасці, якія адкрываюцца дзякуючы перадавым тэхналогіям і тэхнічнаму прагрэсу. Акрамя таго, абмяркуюць пытанні фінансавання ІУ у творчым сектары.

Мерапрыемства пройдзе ў гібрыдным фармаце. Пераклад будзе ажыццяўляцца на англійскую, арабскую, іспанскую, кітайскую, рускую і французскую мовы.

Падрабязную інфармацыю аб вебінары і рэгістрацыі можна знайсці па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ 

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фото: wipo.int/
Вверх