01.11.2023

На Біржы інтэлектуальнай уласнасці НЦІУ (Біржа ІУ) размешчана камерцыйная прапанова на таварны знак ААТ «АГАТ – сістэмы кіравання» – кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

Дадзены таварны знак мае прававую ахову на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (пасведчанне Рэспублікі Беларусь № 65899) і зарэгістраваны ў дачыненні да паслуг 41 і 42 класаў МКТП (арганізацыя і правядзенне канферэнцый; арганізацыя і правядзенне семінараў; арганізацыя конкурсаў [навучальных або забаўляльных]; арганізацыя спартыўных спаборніцтваў; кансультацыі ў галіне інфармацыйнай бяспекі; кансультацыі па пытаннях інфармацыйнай бяспекі; прадастаўленне інфармацыі ў галіне камп'ютарных тэхналогій і праграмавання праз вэб-сайты).

Даведка:
Біржа ІУ НЦІУ дае магчымасць усім зацікаўленым азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі праваўладальнікаў на аб'екты права прамысловай уласнасці, якія ім належаць, для магчымага далейшага ліцэнзавання, саступкі і іншых формаў камерцыялізацыі. У цяперашні час на біржы ІУ зарэгістравана больш за 760 камерцыйных прапаноў на аб'екты права прамысловай уласнасці, а таксама з'явілася ўнікальная магчымасць размясціць камерцыйныя прапановы ў дачыненні аб'ектаў аўтарскага права, у тым ліку на камп'ютарныя праграмы, зарэгістраваныя ў НЦІУ.

Азнаёміцца з камерцыйнымі прапановамі на аб'екты права прамысловай уласнасці і аўтарскага права можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik

Вверх