11.08.2022

9 верасня 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс «Аўтарскае права і сумежныя правы».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курсу будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • агульныя палажэнні аб інтэлектуальнай уласнасці;
  • сістэма дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • заканадаўства ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў;
  • пераход і перадача правоў, прадастаўленне права выкарыстання ў дачыненні да аб'ектаў аўтарскага і сумежных правоў;
  • калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў у Рэспубліцы Беларусь;
  • абарона аўтарскага права і сумежных правоў.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 7 верасня 2022 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курсу слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 або па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

 

Вверх