04.03.2022

14 – 18 сакавіка 2022 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці ў анлайн-рэжыме правядзе навучальны курс «Афармленне правоў на аб’екты права прамысловай уласнасці».

Навучальны курс складаецца з наступных раздзелаў:
раздзел 1 «Вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры» (14 – 16 сакавіка 2022 г.);
раздзел 2 «Таварныя знакі і знакі абслугоўвання» (16 – 18 сакавіка 2022 г.).

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 10 сакавіка 2022 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца даведка аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 392 52 36 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Вверх