14.06.2023

13-16 чэрвеня 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці праходзіць навучальны курс «Патэнтная інфармацыя і патэнтныя даследаванні». У ролі спікераў выступаюць вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса разгледжаны наступныя тэмы:

  • патэнтная сістэма Рэспублікі Беларусь і замежнае патэнтаванне;
  • ацэнка мэтазгоднасці і выбар аптымальнай формы прававой аховы вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці;
  • патэнтная інфармацыя і патэнтная дакументацыя;
  • пошук патэнтных дакументаў па базах дадзеных;
  • патэнтная аналітыка і патэнтныя ландшафты;
  • патэнтныя даследаванні.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 99 02 або па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках ( Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Лізавета Кажэдуб
Вверх