22.02.2023

2 сакавіка 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс «Прафесійная дзейнасць ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці» (для атэставаных ацэншчыкаў аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці).

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2007 г. № 148, а таксама пунктам 24.2 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200, разам з дакументамі, неабходнымі для прадаўжэння тэрміну дзеяння пасведчання аб атэстацыі ацэншчыка аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, ацэншчык павінен прадставіць у атэстуючы орган копію дакумента аб адукацыі, які пацвярджае ўсваенне апошнія 5 гадоў зместу адукацыйнай праграмы навучальных курсаў, якая рэалізуецца НЦІУ, па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 28 лютага 2023 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Па завяршэнні курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.


Фота: Freepik
Вверх