23.03.2023

21 – 23 сакавіка 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці прайшоў навучальны курс «Уводзіны ў гаспадарчы абарот вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці». У ролі спікераў выступілі вядучыя эксперты ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю на карпаратыўным узроўні;
  • асаблівасці ацэнкі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • спосабы і асаблівасці камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • бухгалтарскі ўлік аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • падаткі і падаткаабкладанне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Дадатковую інфармацыю аб праграмах іншых курсаў і раскладзе можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 або па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава
Вверх