15.02.2023

23 лютага 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці правядзе навучальны курс «Аўтарскае права і сумежныя правы».

Перад слухачамі курса ў ролі спікераў выступяць вядучыя эксперты Рэспублікі Беларусь у галіне інтэлектуальнай уласнасці.

У рамках курса будуць разгледжаны наступныя тэмы:

  • агульныя палажэнні аб інтэлектуальнай уласнасці;
  • сістэма і кампетэнцыі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ажыццяўляюць палітыку ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
  • міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь у галіне аўтарскага права і сумежных правоў;
  • заканадаўства Рэспублікі Беларусь у галіне аўтарскага права і сумежных правоў;
  • калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі аўтараў у Рэспубліцы Беларусь;
  • абарона аўтарскага права і сумежных правоў.

Заяўкі на навучанне прымаюцца да 21 лютага 2023 г. праз форму на сайце (Заяўка для фізічных асоб, Заяўка для юрыдычных асоб).

Пасля завяршэння курса слухачам выдаецца сертыфікат аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у раздзеле «Навучанне», па тэлефоне + 375 (17) 272 99 02 ці па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.


Фота: Freepik
Вверх