08.08.2023

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у конкурсе сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІС) у 2022/2023 навучальным годзе (конкурс).

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • «Лепшая Магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшая дыпломная праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшая курсавая праца ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці».

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі НЦІУ. Тэрмін падачы конкурсных заявак – да 20 верасня 2023 г.

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні конкурсу і афармленні конкурсных работ па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik

Вверх