Адно акно: +375 (17) 272 98 79
Кансультацыі па аб’ектам ПУ: +375 (17) 272 94 90
20.09.2022

У сувязі з пачаткам працы Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) у якасці міжнароднага пошукавага органа і органа міжнароднай папярэдняй экспертызы будзе праведзена серыя адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных сістэме PCT (Дамовы аб патэнтнай кааперацыі).

Вэбінары і трэнінгі будуць праводзіцца сумесна з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) на рускай мове, удзел – бясплатны.

Сумесныя вэбінары і трэнінгі САІУ і ЕАПВ рэкамендаваныя еўразійскім патэнтным павераным, спецыялістам-практыкам, нацыянальным заяўнікам, супрацоўнікам нацыянальных патэнтных ведамстваў дзяржаў-членаў Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА).

Першы рэгіянальны вэбінар «Дэманстрацыя электроннай падачы міжнароднай заяўкі праз партал еРСТ» адбудзецца 26 верасня 2022 г. у 11:00 па маскоўскім часе. Гледачам прадэманструюць алгарытм падачы міжнароднай заяўкі праз партал еРСТ, растлумачаць функцыянал партала для падрыхтоўкі і падачы заяўкі РСТ. Зарэгістравацца можна па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Вверх