25.09.2023

29 верасня 2023 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны рэгіянальны прайм-вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) для краін CACEEC «Сістэма PCT і трансфер тэхналогій для ўніверсітэтаў і МСП з CACEEC».

На вебінары будуць прадстаўлены асноўныя этапы замежнага патэнтавання вынаходстваў у рамках Дагавора аб патэнтнай кааперацыі, а таксама будзе асветлена дзейнасць і рэсурсы САІУ ў галіне трансферу тэхналогій.

Вебінар будзе праводзіцца на рускай і англійскай мовах з сінхронным перакладам. Пасля вебінара ўдзельнікі змогуць задаць пытанні экспертам у рамках інтэрактыўнай сесіі пытанняў і адказаў.

Звяртаем увагу, што ў рамках дадзенага вебінара можна атрымаць сертыфікат аб удзеле. Для гэтага неабходна ўказаць сваё імя і прозвішча на рускай мове пры рэгістрацыі і мець уліковы запіс на партале ІУ САІУ (рэгістрацыя бясплатна).

Зарэгістравацца для ўдзелу ў вэбінары можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/
Вверх