31.01.2023

У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) укаранёны новыя падыходы да правядзення навучальных курсаў па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).

Праграма курса па заяўках зацікаўленых фарміруецца з улікам спецыфікі галіны і запытаў слухачоў. У сціснутыя тэрміны (як правіла, на працягу аднаго дня) слухачам прадастаўляецца ключавая інфармацыя па пытаннях аховы і абароны правоў на ІУ. 

Упершыню такі навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці» прайшоў у НЦІУ 30 студзеня 2023 г. для работнікаў сістэмы лясной гаспадаркі рэспублікі.

У ходзе курса абмяркоўваліся пытанні прававой аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці, асаблівасці правядзення патэнтных даследаванняў. Таксама ўвага была нададзена нацыянальнай і міжнароднай працэдуры рэгістрацыі таварных знакаў, распараджэнню і абароне правоў на аб'екты прамысловай уласнасці.

Запрашаем усіх на навучанне ў НЦІУ. Падрабязней па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Лізавета Кажэдуб
Вверх