25.08.2023

31 жніўня 2023 г. у 11:00 адбудзецца бясплатны вебінар Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Пошук таварных знакаў: як найбольш эфектыўна выкарыстоўваць новыя магчымасці сэрвісу Madrid Monitor».

У ходзе дадзенага вебінара ўдзельнікі азнаёмяцца з новымі магчымасцямі сэрвісу Madrid Monitor, у тым ліку будзе прадстаўлена абноўленая функцыя маніторынгу за статусам таварнага знака ў краінах-членах.

Вебінар будзе праводзіцца на рускай мове і разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў незалежна ад наяўнасці папярэдніх ведаў і вопыту ў падрыхтоўцы і падачы міжнародных заявак на таварны знак.

Навучанне правядуць супрацоўнікі аддзела САІУ па аператыўным абслугоўванні Мадрыдскай сістэмы. Пасля вебінара ўдзельнікі змогуць задаць пытанні экспертам у рамках інтэрактыўнай сесіі пытанняў і адказаў.        

Зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/
Вверх