Пытанне: Грамадзяніну прыйшла ідэя стварыць сцэнарый музычнага прадстаўлення, прысвечанага пэўнай гістарычнай падзеі. Праз некаторы час гэты грамадзянін, які ўвасобіў сваю ідэю ў створаным літаратурным сцэнарыі, выявіў інфармацыю аб стварэнні і перадачы ў эфір тэлекампаніяй музычнага прадстаўлення, прысвечанага гэтай жа гістарычнай падзеі, пры гэтым у аснову гэтага прадстаўлення былі пакладзены тыя ж самыя гістарычныя факты, якія выкарыстаў грамадзянін у сваім літаратурным сцэнарыі. Разам з тым дыялогі вядучых гэтых прадстаўленняў і апісанне сцэн розныя, музычныя творы, якія ўвайшлі ў склад прадстаўленняў, іх падбор і размяшчэнне ў музычных прадстаўленнях прыкметна адрозніваюцца. Ці парушана аўтарскае права грамадзяніна?

Адказ: У адпаведнасці з пп. 1 і 2 арт. 992 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, п. 1 арт. 5 і пп. 1, 2 арт. 6 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (Закон аб аўтарскім праве) аўтарскае права распаўсюджваецца на творы навукі, літаратуры і мастацтва, якія з'яўляюцца вынікам творчай дзейнасці і існуюць ў якой-небудзь аб'ектыўнай форме, у тым ліку ў пісьмовай (рукапіс і інш.), электроннай, іншай форме.

Аўтарскае права не распаўсюджваецца на ўласна ідэі, метады, працэсы, сістэмы, спосабы, канцэпцыі, прынцыпы, адкрыцця, факты, нават калі яны выяўлены, адлюстраваны, растлумачаны або увасоблены ў творы (п. 2 арт. 7 Закона аб аўтарскім праве).

Такім чынам, з улікам таго, што дыялогі вядучых гэтых прадстаўленняў і апісанне сцэн розныя, музычныя творы, якія ўвайшлі ў склад музычных прадстаўленняў, іх падбор і размяшчэнне ў музычных прадстаўленнях прыкметна адрозніваюцца, а сама ідэя правядзення музычнага прадстаўлення і гістарычныя факты аўтарскім правам не ахоўваюцца (нават калі яны выяўлены, адлюстраваны, растлумачаны або увасоблены ў сцэнарыі), аўтарскае права грамадзяніна на літаратурны сцэнарый не было парушана.

11.2023
Падрыхтаваў: А. І. Лучанок (начальнік аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў)

Вверх