Пытанне: Калі аўтар памёр у 1970-х гг., ці трэба атрымліваць дазвол на выкарыстанне яго твораў у 2026 г.?

Адказ: Адказ на гэтае пытанне залежыць ад канкрэтнага года, калі памёр аўтар. У цяперашні час у заканадаўстве ўстаноўлена, што выключнае права на твор дзейнічае на працягу жыцця аўтара і сямідзесяці гадоў пасля яго смерці (частка другая п. 4 арт. 994 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Дадзены тэрмін аховы выключнага права дзейнічае з 19 лістапада 2024 г. і толькі ў дачыненні да твораў, якія не перайшлі на гэтую дату ў грамадскі набытак (раней гэты тэрмін складаў жыццё аўтара і пяцьдзясят гадоў пасля яго смерці).

Такім чынам, творы аўтараў, якія памерлі да 1974 г., ужо перайшлі ў грамадскі набытак і могуць свабодна выкарыстоўвацца любой фізічнай або юрыдычнай асобай без выплаты ўзнагароджання пры ўмове захавання права аўтарства, права на імя і права на недатыкальнасць твора.

У той жа час на творы аўтараў, якія памерлі ў 1975 г. і пасля, тэрмін дзеяння выключнага права аховы скончыцца толькі праз семдзесят гадоў пасля смерці аўтара, і на працягу гэтага часу для законнага выкарыстання твораў аўтара трэба будзе атрымаць дазвол у яго спадчыннікаў альбо іншых праваўладальнікаў яго твораў.

05.2026
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)

Вверх