Пытанне: Пры якіх умовах аўтар можа перадаць Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) паўнамоцтвы на калектыўнае кіраванне яго маёмаснымі правамі ў дачыненні да створанай ім аранжыроўкі на музычны твор іншага аўтара?

Адказ: У адпаведнасці з арт. 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (Закон аб аўтарскім праве) пераклад ці іншая перапрацоўка твора, якія з'яўляюцца вынікам творчай працы, у тым ліку апрацоўка, агляд, пераказ, анатацыя, рэзюмэ, рэферат, інсцэніроўка, музычная аранжыроўка, адносяцца да вытворных твораў.

Пры гэтым згодна з п. 1 арт. 10 Закона аб аўтарскім праве аўтарам вытворных твораў належыць аўтарскае права на ажыццёўленыя імі пераклад ці іншую перапрацоўку твора пры ўмове захавання правоў аўтара твора, які падвергнуўся перапрацоўцы.

У сувязі з гэтым аўтарам вытворных музычных твораў, жадаючым перадаць НЦІУ паўнамоцтвы на калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі, патрабуецца дакументальна пацвердзіць перад НЦІУ законнасць ажыццяўлення імі перапрацоўкі ахоўных аўтарскім правам твораў іншых аўтараў.

Так, дагавор аб кіраванні маёмаснымі правамі, які заключаецца НЦІУ з уладальнікамі правоў на музычныя творы з тэкстам і без тэксту, прадугледжвае, што аўтару вытворнага твора (перакладу, музычнай аранжыроўкі і да т. п.) неабходна прадставіць у НЦІУ арыгінал або копію дагавора з уладальнікам выключных правоў на твор, падвергнуты перапрацоўцы, які змяшчае даныя аб размеркаванні доляў ва ўзнагародзе паміж уладальнікам выключных правоў на арыгінальны твор і аўтарам вытворнага твора.

07.2024
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)

Вверх