Пытанне: Што разумеецца пад творам, які перайшоў у грамадскі здабытак, і як гэта адбываецца?

Адказ: Пад творам, які перайшоў у грамадскі здабытак, у адпаведнасці з арт. 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (Закон аб аўтарскім праве) разумеецца твор, які можа свабодна выкарыстоўвацца любой фізічнай асобай або юрыдычнай асобай без выплаты ўзнагароды ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння выключнага права на дадзены твор.

У арт. 21 Закона аб аўтарскім праве ўстаноўлены два выпадкі, калі твор лічыцца перайшоўшым у грамадскі здабытак:

1. Скончыўся тэрмін дзеяння выключнага права на твор.

У адпаведнасці з п. 2 арт. 20 Закона аб аўтарскім праве выключнае права на твор дзейнічае на працягу жыцця аўтара і пяцьдзясят гадоў пасля яго смерці. Адзначым, што ў сувязі з унясеннем у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь змен, якія набудуць законную сiлу з 19 лістапада 2024 г., выключнае права на твор будзе дзейнічаць на працягу жыцця аўтара і семдзесят гадоў пасля яго смерці. Пры гэтым гэта норма не будзе распаўсюджвацца на творы, якія перайшлі ў грамадскі здабытак да ўступлення названых змяненняў у законную сілу.

2. Ахова твору на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ніколі не давалася (парадак прадастаўлення аховы твору на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены арт. 3 і 5 Закона аб аўтарскім праве).

Такім чынам, твор лічыцца перайшоўшым у грамадскі здабытак пры заканчэнні тэрміну дзеяння выключнага права на твор. Твор, ахова якому ніколі не давалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, лічыцца перайшоўшым у грамадскі здабытак пры заканчэнні тэрміна дзеяння аўтарскага права, усталяванага ў краіне паходжання твора, і пры заканчэнні тэрміна дзеяння аўтарскага права на гэты твор у Рэспубліцы Беларусь, прадугледжанага арт. 20 Закона (п. 3 арт. 5 Закона аб аўтарскім праве).

Разам з тым пры выкарыстанні твора, які перайшоў у грамадскі здабытак, павінны выконвацца асабістыя немаёмасныя правы аўтара (права аўтарства, права на імя і права на недатыкальнасць твора) згодна з п. 2 арт. 21 Закона аб аўтарскім праве.

Выкарыстанне твора, які перайшоў у грамадскі здабытак, ажыццяўляецца без заключэння якога-небудзь дагавора з праваўладальнікамі (наследнікамі аўтара) у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння выключнага права на дадзены твор.

05.2024
Падрыхтавалi: К.Г. Галімаў (начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ), А.А. Лынько (спецыяліст аддзела аховы правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)

Вверх