Пытанне: Ці ажыццяўляе Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прасоўванне аб'ектаў аўтарскага або сумежных правоў, у дачыненні да якіх праваўладальнікі перадалі НЦІУ паўнамоцтвы на калектыўнае кіраванне?
Адказ: НЦІУ не прасоўвае аб'екты аўтарскага або сумежных правоў, у дачыненні да якіх праваўладальнікі перадалі НЦІУ паўнамоцтвы на калектыўнае кіраванне, не прадзюсуе аўтараў і іншых праваўладальнікаў, не падае іх аб'екты аўтарскага права або сумежных правоў для азнаямлення патэнцыйным карыстальнікам і не ажыццяўляе іншыя падобныя дзеянні, таму што згодна з п. 2 арт. 49 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (Закон аб аўтарскім праве) арганізацыя па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі не мае права выкарыстоўваць творы і (або) аб'екты сумежных правоў, правы на якія перададзены ёй для кіравання на калектыўнай аснове.
Да функцый НЦІУ, як арганізацыі па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі, адносяцца наступныя (п. 1 арт. 49 Закона аб аўтарскім праве):
30.04.2024
Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)