Пытанне: Ці можа непаўнагадовы аўтар заключыць дамову аб кіраванні маёмаснымі правамі на свае творы з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ)?

Адказ: Згодна з п. 2 арт. 25 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ГК) непаўналетнія ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў маюць права самастойна, без згоды сваіх законных прадстаўнікоў, ажыццяўляць правы аўтара твора навукі, літаратуры або мастацтва, вынаходства ці іншага ахоўнага заканадаўствам выніку сваёй інтэлектуальнай дзейнасці.

У адпаведнасці з п. 1 арт. 27 ГК за непаўналетніх ва ўзросце да чатырнаццаці гадоў (малалетніх) здзелкі, за выключэннем названых у п. 2 дадзенага артыкула, могуць здзяйсняць ад іх імя толькі іх законныя прадстаўнікі – бацькі, усынавіцелі або апекуны.

Такім чынам, з чатырнаццаці гадоў непаўнагадовы аўтар можа самастойна заключыць дамову з НЦІУ аб кіраванні маёмаснымі правамі на творы, а да дасягнення такога ўзросту заключэнне з НЦІУ дагавора ажыццяўляецца законнымі прадстаўнікамі аўтара.

02.2024
Падрыхтавала: Т.П. Цэдрык (Зам. начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст упраўлення аўтарскага і сумежных правоў аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ)

Вверх