Пытанне: Ці можа Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) даць кантактныя даныя праваўладальніка, названыя ім у заключаным з НЦІУ дагаворы аб кіраванні маёмаснымі правамі, трэцяй асобе?

Адказ: У адпаведнасці з арт. 1, 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных даных» (Закон) кантактныя даныя фізічнай асобы з'яўляюцца яе персанальнымі данымі, прадастаўленне якіх пэўным асобам або колу асоб з'яўляецца апрацоўкай персанальных даных, якая павінна ажыццяўляцца з згоды суб'екта персанальных даных, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных Законам і іншымі заканадаўчымі актамі.

НЦІУ ажыццяўляе апрацоўку персанальных даных аўтараў і іншых праваўладальнікаў на падставе заключаных з імі дагавораў аб кіраванні маёмаснымі правамі (згодна з арт. 6 Закона згода суб'екта персанальных даных на апрацоўку персанальных даных не патрабуецца пры атрыманні персанальных даных аператарам на падставе дагавора, заключанага (які заключаецца) з суб'ектам персанальных даных, у мэтах здзяйснення дзеянняў, устаноўленых гэтым дагаворам).

Паколькі прадастаўленне трэцім асобам кантактных даных праваўладальнікаў – фізічных асоб не ўваходзіць у прадмет заключаных НЦІУ дагавораў аб кіраванні маёмаснымі правамі, НЦІУ не можа прадастаўляць каму-небудзь даную інфармацыю. Датычна кантактных даных, якія адносяцца да праваўладальнікаў – юрыдычных асоб, такіх абмежаванняў няма.

03.2024
Падрыхтавала: Т.П. Цэдрык (Зам. начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст упраўлення аўтарскага і сумежных правоў аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ)

Вверх