Пытанне: Ці трэба праваўладальнікам прадастаўляць Нацыянальнаму цэнтру інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) экзэмпляры твораў, якія перадаюцца імі ў калектыўнае кіраванне НЦІУ?
Адказ: Не, не патрабуецца.
У адпаведнасці з умовамі дагавораў аб кіраванні маёмаснымі правамі на творы, якія заключаюцца НЦІУ з аўтарамі і іншымі праваўладальнікамі, прадастаўленне матэрыялаў, якія адносяцца да твораў, што перадаюцца па такіх дагаворах у калектыўнае кіраванне НЦІУ (напрыклад, тэкстаў, нот, фота і т. п.), не патрабуецца.
У той жа час звяртаем увагу ўладальнікаў правоў у дачыненні да фанаграм, апублікаваных у камерцыйных мэтах, і выкананняў, запісаных на такіх фанаграмах, што дагаворам аб кіраванні маёмаснымі правамі для іх прадугледжана ўмова аб неабходнасці прадастаўлення НЦІУ экзэмпляра фанаграмы пры перадачы правоў на яе ў калектыўнае кіраванне НЦІУ.
09.2024
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)