Пытанне: Як даведацца, за што аўтару было сабрана ўзнагароджанне Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рамках ажыццяўлення калектыўнага кіравання і за які перыяд?

Адказ: Са звесткамі аб аб'ёмах выкарыстання аб'ектаў аўтарскага або сумежных правоў, памерах сабранага ўзнагароджання і выкананых адлічэнняў НЦІУ на пакрыццё расходаў па ажыццяўленню калектыўнага кіравання аўтары могуць азнаёмiцца у асабістым кабінеце, калі ў іх маюцца лагін і пароль, прысвоеныя ім згодна са спецыяльным дадатковым пагадненнем да заключанага з НЦІУ дагавору аб кіраванні маёмаснымі правамі.

Звяртаем увагу, што ў асабістым кабінеце змяшчаецца толькі агульная інфармацыя аб галіне выкарыстання аб'ектаў аўтарскага або сумежных правоў (вяшчанне, фонавая музыка, канцэртныя выступленні) без называння канкрэтных абставінаў – напрыклад, канцэртнай пляцоўкі, імя карыстальніка, перыяду выкарыстання аб'екта і інш.

06.2026
Падрыхтавалі: Т.П. Цэдрык (намеснік начальніка упраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ)

Вверх