Пытанне: Як праваўладальніку скасаваць дамову аб кіраванні маёмаснымі правамі, заключаную з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ)?

Адказ: Згодна з п. 9 арт. 50 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г.    № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» аўтар або іншы праваўладальнік мае права адмовіцца ад выканання дагавора з арганізацыяй па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі поўнасцю або ў адносінах да пэўных твораў і ( або) аб'ектаў сумежных правоў у адпаведных сферах кіравання, пісьмова паведаміўшы яе аб гэтым не менш як за шэсць месяцаў да спынення (змянення) дагавора. Пры гэтым дагавор лічыцца скасаваным (змененым) у тэрмін, указаны ў апавяшчэнні, але не раней чым праз шэсць месяцаў з дня атрымання апавяшчэння арганізацыяй па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі.

Такім чынам, праваўладальнік мае права ў любы час паведаміць НЦІУ аб намеры спыніць дагаворныя адносіны або выключыць з калектыўнага кіравання НЦІУ асобныя аб'екты аўтарскага права або сумежных правоў, і па заканчэнні шасці месяцаў з моманту атрымання НЦІУ такога паведамлення дадзеная дамова будзе скасаваная (змененая).

01.2024
Падрыхтавала: Т.П. Цэдрык (Зам. начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў - начальнік аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ), Д.Х. Градоўкіна (вядучы спецыяліст упраўлення аўтарскага і сумежных правоў аддзела рэгістрацыі правоў НЦІУ)

Вверх